Вытворчыя лініі аснашчаны найноўшым абсталяваннем вядучых сусветных вытворцаў, якое адпавядае ўсім патрабаванням GMP (належнай вытворчай практыцы). У 2012 годзе асвоены тры формы выпуску лекавых сродкаў: • цвёрдыя жэлацінавыя капсулы • таблеткі • парашкі ў пакетах
Таблеткі
Капсулы
Пакеты-сашэ
У 2014 годзе ўведзена ў дзеянне новае абсталяванне – блістэрная машына па фасоўцы таблетак і капсул у контурную ячэйкавую ўпакоўку і машына для аўтаматычнага ўпакавання ў скрынкі фірмы HOONGA ў ізноў пабудаваным корпусе АБК (адміністрацыйна-бытавы комплекс). Агульныя складскія плошчы дзяржаўнага прадпрыемства «АКАДЭМФАРМ» складаюць больш за 1250 кв. м.
ВЫТВОРЧЫЯ КОРПУСЫ
З 2014 года дзяржаўнае прадпрыемства «АКАДЭМФАРМ» размяшчаецца у двух карпусах: Блок А і АБК (адміністрацыйна-бытавы комплекс).