Аддзел навуковых даследаванняў і распрацовак

 

Лабараторыя тэхналогіі гатовых лекавых формаў ажыццяўляе распрацоўку рэцэптуры і тэхналогіі вытворчасці пераральных лекавых сродкаў. Для гэтага лабараторыя абсталявана неабходным тэхналагічным і аналітычным абсталяваннем.

Тэхналагічнае абсталяванне прызначана для распрацоўкі розных тэхналагічных працэсаў, якія мадэлююць умовы прамысловай вытворчасці:

У лабараторыі распрацоўваюць методыкі аналізу фармацэўтычных субстанцый і гатовых лекавых формаў, а таксама даследуюць стабільнасць гатовых лекавых формаў падчас захоўвання ў натуральных і паскораных умовах.

Для пацверджання эквівалентнасці распрацаванага лекавага сродку арыгінальнаму прэпарату выкарыстоўваецца тэст растварэння in vitro. У ходзе тэсту выкарыстоўваюцца тры асноўныя асяроддзі растварэння з рознымі значэннямі рН: 1,2 – адпавядае пустому страўніку чалавека, 4,5 – поўнаму страўніку, 6,8 – асяроддзю кішачніка. Такім чынам, толькі пасля доказа эквівалентнасці in vitro, можна атрымаць дазвол на правядзенне біяэквівалентных або клінічных выпрабаванняў на чалавеку.

Прадпрыемства прызнана кампетэнтным у выкананні навукова-даследчых і доследна-тэхналагічных работ і акрэдытавана ў якасці навуковай арганізацыі (Пасведчанне аб акрэдытацыі навуковай арганізацыі № 205 ад 16.03.2018 г.).