Сёння АКАДЭМФАРМ — гэта навукаёмістае дзяржаўнае фармацэўтычнае прадпрыемства па вытворчасці і рэалізацыі лекавых сродкаў і біялагічна-актыўных дабавак высокай якасці, якое дынамічна развіваецца. Нягледзячы на малады для фармацэўтычнай галіны ўзрост, АКАДЭМФАРМ ўжо заняла сваю нішу на айчынным рынку і працягвае яе пашыраць.

Дынаміка вытворчасці прамысловай прадукцыі, тыс. $

Аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі, тыс. $

Мы засяродзілі ўвагу на канкрэтных нездаволеных медыцынскіх патрэбах, таму штогод павялічваем наменклатуру нашых лекавых сродкаў. У 2011 годзе прадпрыемства АКАДЭМФАРМ выпускала 6 найменняў прэпаратаў, а ў 2019 годзе ўжо 40.

ГІСТАРЫЧНЫЯ ВЕХІ

2019

У 2019 годзе наменклатура асвоеных лекавых сродкаў прадпрыемства складае звыш 40 найменняў прэпаратаў розных фармакатэрапеўтычных груп. Наменклатура вытворчасці прамысловай прадукцыі ў параўнанні з пачаткам вытворчага выпуску павялічылася больш чым у 20 разоў, у грашовым выражэнні – больш чым у 30 разоў. У 2018 года пачата праца па далейшай мадэрнізацыі вытворчасці з удзелам замежных інвестыцый.

2018

6 жніўня 2018 года адбылася цырымонія ўрачыстага адкрыцця ландшафтнага комплексу ў гонар пачатку будаўніцтва цэнтра YUSUF HAMIED PHARMA R&D CENTRE на базе Дзяржаўнага прадпрыемства «АКАДЭМФАРМ». Індыйская фармацэўтычная кампанія Cipla Limited на чале са старшынёй праўлення кампаніі Юсуфам Хваджа Хамідам інвесціруе $ 1 млн у будаўніцтва гэтага навукова-тэхналагічнага цэнтра.

2017

У 2017 годзе былі заключаны кантракты на пастаўку сістэмы атрымання вычышчанай вады з кампаніяй ТАА «Термодистилляция РВ» (Украіна), машыны плёнкавага пакрыцця таблетак вытворчасці кампаніі Nicomac (Італія), ролікавага кампактара вытворчасці кампаніі AlexanderwerkAG (Германія).

2015-2016

У 2015-2016 гадах былі ўведзены ў эксплуатацыю складскія памяшканні для захоўвання дапаможных і актыўных рэчываў, ўпаковачных матэрыялаў і гатовай прадукцыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі GMP (належнай вытворчай практыцы). Агульныя складскія плошчы Дзяржаўнага прадпрыемства «АКАДЭМФАРМ» складаюць больш за 1250 кв. м.

2013-2014

У 2014 годзе ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №174 «Аб некаторых мерах па развіццю фармацэўтычнай прамысловасці» ў 2013-2014 годзе, ўведзены ў дзеянне новы адміністрацыйна-бытавы корпус складскіх памяшканняў. Плошча новых вытворчых памяшканняў склала больш за 400 кв. м.

2011-2012

У 2012 годзе асвоены ўсе адзінкі вытворчага абсталявання і выпуск лекавых сродкаў у выглядзе: • цвердых жэлацінавых капсул • таблетак • парашкоў ў пакетах.

2010

Першы выпуск прамысловай прадукцыі быў ажыццёўлен ў 2010 годзе. Па замове Міністэрства Аховы Здароўя Рэспублікі Беларусь у сувязі з эпідэміяй віруса грыпу А (H1N1) асвоены выпуск супрацьвіруснага прэпарата «ФЛУСТОП» у форме цвердых жэлацінавых капсул. Па гэтым прэпараце Дзяржаўнае прадпрыемства «АКАДЭМФАРМ» з'яўляецца адзіным вытворцам у Рэспубліцы Беларусь.

Прыярытэтнымі задачамі дзяржаўнага прадпрыемства «АКАДЭМФАРМ» з’яўляецца імкненне да росту навуковага і тэхнічнага патэнцыялу кампаніі, а таксама пошук стратэгічных партнёраў і наладжванне доўгатэрміновых ўзаемавыгадных адносін.

Прэзентацыйныя ролікі дзяржаўнага прадпрыемства «АКАДЭМФАРМ».

Больш інфармацыі ў раздзеле Больш падрабязная інфармацыя ў раздзеле НАВІНЫ